Іван Краўцоў: Прысуд Віктару Бабарыку можа быць самым жорсткім


Прадстаўнік штабу Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў. Скрыншот

Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў у студыі «Белсату» распавёў, які настрой у штабу перад прысудам Віктару Бабарыку і чаго, на ягоную думку, спрабуюць дамагчыся ўлады Беларусі сваймі дзеяннямі.

Нягледзячы на санкцыі, прысуд у справе былога кандыдата на прэзідэнцтва Віктара Бабарыкі можа быць максімальным, бо ўлады Беларусі хочуць даказаць самыя сабе, што яны кантралююць сітуацыю ў краіне. Такое меркаванне выказаў Іван Краўцоў:

«Гэта такія ўльтыматыўныя паводзіны. Так, мяркую, што яны чакаюць – калі пройдзе пэўны працяглы час, то выпадзе і людзям, і міжнародным партнёрам прымірыцца з тым, што калі яны хочуць мець справы ў Беларусі, то ім прыйдзецца ўзаемадзейнічаць з адзіным тыпам улады. Але гэта толькі візія бягучых уладаў».

Ён назваў логіку ўладаў Беларусі перакуленай, бо іхныя апошнія дзеянні толькі пагаршаюць становішча:

«Мы маем частку нашай каманды ў Беларусі і пакуль не адчуваем, што ўлады пачалі думаць пра нейкія кампрамісы. Сітуацыя зайшла вельмі далёка. Цэлы год усе дэмакратычныя сілы, мы, гаварылі пра тое, што сітуацыю варта развязаць як мага хутчэй. Найперш – праз дыялог. Але мы бачым, што цяпер сітуацыю заводзяць у тупік».

Іван Краўцоў распавёў, што прамова Віктара Бабарыкі падчас апошняга слова надае надзеі і энергіі ўсёй камандзе і нагадвае, за што яны змагаюцца.

Прысуд Віктару Бабарыку будзе абвешчаны 6 ліпеня.

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў