Беларусь прыпыняе свой удзел ва Усходнім партнёрстве


Будынак МЗС Беларусі. Фота – twitter.com/BelarusMID

Беларусь адклікае для кансультацый свайго пастаяннага прадстаўніка пры ЕЗ у Менск для кансультацый. А таксама краіна прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕЗ «Усходняе партнёрства».

Пра гэта сведчыць заява Міністрэства замежных спраў:

«Беларусь пачынае рэалізацыю працэдуры прыпынення дзеяння Пагаднення аб рэадмісіі з ЕЗ. Мы не можам выконваць свае абавязкі ў рамках дадзенага Пагаднення ва ўмовах уведзеных Еўразвязам санкцый і абмежаванняў.

З глыбокім шкадаваннем канстатуем, што вымушаная прыпыненне дзеяння Пагаднення негатыўна адаб’ецца на ўзаемадзеянні з Еўразвязам у сферы барацьбы з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю.

Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЕЗ адклікаецца ў Менск для кансультацый. Кіраўніку прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі таксама прапанавана выехаць у Брусэль для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці ціску і санкцый.

Акрамя таго, у зваротным парадку будзе забаронены ўезд у Беларусь прадстаўнікам еўраструктур і асобам з краін Еўрапейскага звязу, якія садзейнічалі ўвядзенню абмежавальных мер».

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў