Беларусь і Казахстан дамовіліся пра пастаўкі нафты. Аб’ёмы і тэрміны пакуль не вызначаныя


Урады Беларусі і Казахстану 28 чэрвеня падпісалі пагадненне аб гандлёва-эканамічнай супрацы ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Пра гэта паведамляе БелТА.

Пагадненне стала вынікам перамоваў прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і прэмʼер-міністра Казахстану Аскара Маміна.

Бліжэйшым часам на ўзроўні субʼектаў гаспадарання дзвюх краінаў будуць абмяркоўвацца канкрэтныя абʼёмы і тэрміны паставак нафты, паведаміў першы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандр Гурʼянаў.

Hавiны
Казахстан і Беларусь распачнуць перамовы пра пастаўкі нафты
2020.02.04 09:40

Адзначым, што пастаўкі нафты з Казахстану ў Беларусь абмяркоўваліся яшчэ ў пачатку 2020 года. Іх праблемай ёсць тое, што казахская нафта ў нашую краіну праходзіць транзітам праз Расею, з якой таксама неабходна дамовіцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў