У Расеі скасавалі ўзроставыя абмежаванні вайскоўцам-кантрактнікам


Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які скасоўвае верхнюю ўзроставую мяжу для вайсковай службы паводле кантракту.

Раней падпісаць кантракт на службу маглі расейцы 19–40 гадоў і замежнікі 18–30 гадоў. Цяпер пункт пра ўзрост у законе «Аб воінскім абавязку і вайсковай службе» гучыць так: «Першы кантракт аб праходжанні вайсковай службы маюць права заключаць грамадзяне (замежныя грамадзяне) ва ўзросце з 18 гадоў».

Аб’ектыў
У расейскае войска плануюць прыцягнуць жанчын. Прымусовая мабілізацыя – гэта злачынства
2022.05.15 23:32

Закон быў прыняты вельмі хутка. Законапраект пра скасаванне ўзроставых абмежаванняў быў вынесены на абмеркаванне 21 траўня. У тлумачальным лісце да яго было сказана, што «для выкарыстання высокадакладнай зброі, эксплуатацыі ўзбраення і ваеннай тэхнікі неабходныя спецыялісты высокага профілю», а такімі яны, як правіла, робяцца да 40-45 гадоў».

Аўтары законапраекту зазначалі, што падвышэнне ўзроставай планкі можа прыцягнуць на вайсковую службу «спецыялістаў запатрабаваных спецыяльнасцяў», перш жа ўсё блізкіх да цывільных (медычнага забяспечвання, інжынерных, тэхнічнага абслугоўвання, эксплуатацыі, сувязі).

Намеснік міністра абароны Мікалай Панкоў удакладніў, што і грамадзянаў Расеі, і замежнікаў на вайсковую службу будуць браць паводле кантракту да 50-гадовага ўзросту.

«Расейцы, якія значацца ў запасе шарагоўцамі і сяржантамі, стаяць на воінскім уліку да 50-гадовага ўзросту. Вось, уласна, гэта тая катэгорыя, з якой можна працаваць», – прыводзіла цытату Панкова ВВС.

Hавiны
Эксперт: Расея ўжо страціла 1/3 сучаснай вайсковай тэхнікі
2022.04.25 13:10

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў