ААН: праз сітуацыю ва Украіне амаль 218 млн асобаў могуць зазнаць голад


У Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН заявілі, што праз сітуацыю ва Украіне амаль 218 млн асобаў могуць зазнаць голад. Такую думку выказаў намеснік дырэктара арганізацыі Маўрыц’ё Марціна ў інтэрв’ю газеце «Corriere Della Sera».

Як ён кажа, яшчэ да пачатку крызісу колькасць галодных людзей у свеце дасягнула амаль 200 млн у 2021 годзе. Рост за мінулы год склаў 40 млн асобаў і закрануў 53 краіны, а цяперашні канфлікт ва Украіне яшчэ больш пагоршыць сітуацыю з голадам.

Маўрыц’ё Марціна.
Фота: news.italianfood.net

«Згодна з нашымі першымі ацэнкамі, колькасць галодных можа ўзрасці яшчэ на 18 млн, але ясна, што шмат будзе залежаць і ад развіцця канфлікту», – сказаў Марціна.

Таксама ён падкрэсліў, што сітуацыя з пагрозай паставак збожжа трывожная для краінаў, што сталі на шлях развіцця, бо 36 з 55 дзяржаваў з харчовым крызісам купляюць больш як 10 % пшаніцы ў Расеі і Украіны. Акрамя цяжкасцяў з транспартаваннем ёсць і іншы фактар ​​рызыкі – рост кошту пшаніцы на 1 % можа прывесці да голаду 10 млн асобаў.

Сітуацыя ва Украіне негатыўна ўплывае і на кошты ды даступнасць угнаенняў.

«Калі кошты застануцца такімі высокімі, а доступ да вясковай гаспадаркі ў развіваных краінах будзе ўсё больш і больш ускладняцца, наступствы стануць вельмі праблемнымі, з рэзкім зніжэннем ураджаю», – заявіў Марціна.

Ён таксама ўзгадаў і пра заблакаванае ва ўкраінскіх партах збожжа. Паводле ягоных звестак, там цяпер як мінімум 6 млн тон пшаніцы і 14 млн тон кукурузы.

Рэпартаж
«План – вярнуцца». Школа ў Варшаве вучыць беларускіх і ўкраінскіх дзяцей
2022.05.27 18:44

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў