За каментары ў інтэрнэце пра загінулых у Баранавічах лётчыкаў сілавікі затрымалі 20 чалавек

Распачатая справа паводле арт. 130 («Распальванне варожасці») Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

19 траўня Баранавічаў разбіўся вучэбна-баявы Як-130 Лідскай штурмавой авіябазы. Лётчыкі – камандзір звяна вучэбна-баявой эскадрыллі маёр Андрэй Нічыпарчык і лейтэнант Мікіта Куканенка – загінулі. 20 траўня Аляксандр Лукашэнка публічна загадаў пакараць тых, хто пакідаў у інтэрнэце негатыўныя каментары пра гібель лётчыкаў.

Як заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Генадзь Казакевіч, «знайсці нелюдзяў стала справаю гонару для праваахоўнікаў». У сюжэце прапагандыстаў сцвярджаецца, што «літаральна за содні аператыўнікі ГУБАЗіК знайшлі кожнага каментатара», і шмат хто з іх – «пастаянныя ўдзельнікі пратэставага руху».

Тэлеканал «Беларусь 1» паказаў кадры, дзе затрыманых прымушаюць выбачацца на камеру. Адзін з іх на камеру прызнаецца, што напісаў негатыўны каментар, бо ўбачыў у загінулых «увасабленне ўлады».

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці»).

«Бацька павінен ганарыцца сынам». Што вядома пра пілотаў, якія загінулі ў Баранавічах

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны