Юліі Чарняўскай выставілі абвінавачанне


Паводле якога артыкулу выставілі абвінавачанне ўдаве Юрыя Зісера, невядома. Адвакатка застаецца пад падпіскаю пра неразгалашэнне.

Юлія Чарняўская ўсцяж пад хатнім арыштам.

«Маме выставілі абвінавачанне. Нельга называць ні артыкулу, ні якіх-кольвек тэрмінаў, нічога. Адвакатка сказала: «Дачка хвалюецца, якія можна перадаць падрабязнасці?» – «Ніякіх». Але мама моцны арэшак і здагадвалася, што гэта вельмі верагодны сцэнар, таму паставілася да навіны нармальна. Спадзяюся, яна і далей будзе моцнай, адважнай. І мы з вамі павінны!» – напісала ў Facebook Яўгенія Чарняўская, дачка Юліі Чарняўскай.

Нагадаем, што 18 траўня ў менскім і рэгіянальным офісах TUT.by, а таксама ў працаўнікоў выдання адбыліся ператрусы. У Камітэце дзяржаўнага кантролю заявілі, што супраць службовых асобаў «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры»). Дамен парталу TUT.by заблакаваны з ініцыятывы Генеральнай пракуратуры. У межах «справы TUT.by» былі затрыманыя 15 чалавек. 12 з іх застаюцца за кратамі:

  • генеральная дырэктарка Людміла Чэкіна;
  • галоўная рэдактарка Марына Золатава;
  • рэдактарка Вольга Лойка;
  • намесніца дырэктара Ірына Рыбалка;
  • журналістка Алена Талкачова;
  • галоўная бухгалтарка Анжэла Асад;
  • намесніца галоўнай бухгалтаркі Марыя Новік;
  • галоўная інжынерка Ала Лапатко;
  • намеснік генеральнага дырэктара ў тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека;
  • менеджар Андрэй Аўдзееў;
  • дырэктар Hoster.by Сяргей Павалішаў;
  • дырэктарка «Rocket Data», Tam.by Дар’я Данілава.

Яшчэ тры асобы былі змешчаныя пад хатні арышт:

  • Юлія Чарняўская – удава Юрыя Зісера, заснавальніка TUT.by;
  • Кацярына Ткачэнка – юрыстка TUT.by;
  • Ірына Касцючэнка – былая юрыстка TUT.by.

Усе 15 фігурантаў гэтай справы былі прызнаныя палітычнымі вязнямі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў