Вынікі пошуку для:

Ціханоўская распавяла, што Захад гатовы даць Беларусі каля $ 10 млрд у выпадку дэмакратычных зменаў у краіне

Апублікавалі Эканамічны план Еўразвязу для дэмакратычнай Беларусі, распрацаваны і прыняты Еўракамісіяй пры ўдзеле Святланы Ціханоўскай і ейнай каманды.

Як адзначае Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале, «рэалізацыя плану пачнецца з надыходам дэмакратычных зменаў у нашай краіне».

Паводле ацэнак офісу Святланы Ціханоўскай, поўны абʼём міжнароднага фінансавання – з улікам плану ЕЗ, стабілізацыйнай праграмы МВФ, дапамогі ад Сусветнага банку ды іншых міжнародных фінансавых інстытутаў – складзе каля $ 10 млрд на першыя тры гады пасля дэмакратычных зменаў у Беларусі.

Асноўныя палажэнні плану ўключаюць:

    • інвестыцыйны пакет на $ 3,6 млрд (€ 3 млрд);
    • долю грантаў (не падлягаюць вяртанню) ацэньваюць на $ 500 мільёнаў;
    • правядзенне Інвестыцыйнага форуму Беларусь – ЕЗ высокага ўзроўню пад магчымасці новай Беларусі;
    • правядзенне сустрэчы донараў высокага ўзроўню ЕЗ для вылучэння грантаў для эканамічнай трансфармацыі Беларусі.

Сродкі будуць накіраваныя на падтрыманне структурных рэформаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці.

ІІ belsat.eu

Hавiны