Суд адхіліў скаргу на затрыманне Соф'і Сапегі. Яна застаецца ў статусе падазраванай


Cуд Партызанскага раёну Менску не задаволіў скаргі адваката на затрыманне грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі.

Адвакат Аляксандр Філановіч адзначыў, што ў матэрыялах справы няма звестак пра затрыманне Софʼі Сапегі. Дасюль невядома, хто канкрэтна, пры якіх абставінах і ў межах якой крымінальнай справы яе затрымліваў.

«Я мяркую, што органы, якія вядуць крымінальны працэс, не прадэманстравалі доказаў, якія б маглі ў прынцыпе ацэненыя судом, бо адсутнічае пастанова аб затрыманні, пратакол аб затрыманні. Але суд адмовіў у задавальненні скаргі», – распавёў адвакат журналістам.

Філановіч не ведае, як Софʼя сябе адчувае, бо ён не бачыў яе чатыры дні. Адвакат таксама не можа назваць артыкулаў, паводле якіх затрымалі дзяўчыну. «Хутчэй за ўсё, у панядзелак – аўторак выставяць абвінавачанне. На сёння ў яе статус падазраванай», – патлумачыў ён.

Сафію Сапегу затрымалі 23 сакавіка ў выніку вымушанай пасадкі ў Менску пасажырскага самалёта «Ryanair» рэйсу Афіны – Вільня. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі, каб затрымаць блогера і журналіста Рамана Пратасевіча.

Hавiны
Сяброўку Пратасевіча Сафію Сапегу арыштавалі на два месяцы
2021.05.25 20:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў