Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі расследуе інцыдэнт з рэйсам Афіны – Вільня


Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) правядзе расследаванне інцыдэнту з самалётам «Ryanair», які ўлады Беларусі прымусілі зрабіць пасадку ў Менску. Адпаведную заяву ICAO апублікавала на сваім сайце.

Рада ICAO правядзе расследаванне здарэння і заклікала ўсе дзяржавы ды зацікаўленыя бакі да супрацы ў гэтым пытанні «ў інтарэсах бяспекі палётаў».

Міністр транспарту Ірландыі Эман Раян заявіў, што вітае рашэнне ICAO правесці расследаванне гэтага інцыдэнту. Раян асудзіў дзеянні ўладаў Беларусі і заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча і Соф’ю Сапегу.

«Гэтыя непрымальныя дзеянні сталіся нападам на еўрапейскую авіяцыйную бяспеку ды паставілі пад пагрозу жыццё пасажыраў і экіпажу падчас іхнага падарожжа паміж дзвюма сталіцамі краінаў ЕЗ», – заявіў ён.

Hавiны
Гендырэктар «Ryanair» абвінаваціў улады Беларусі ў наўмысным і незаконным згоне самалёта
2021.05.28 09:59

Нагадаем, што самалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю пра мініраванне, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега былі затрыманыя спецслужбамі. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля затрымання апазіцыйнага блогера.

Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Саміт ЕЗ заклікаў забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз, а таксама заклікаў авіяперавознікаў ЕЗ адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі. Пакуль рашэнне саміту Еўразвязу не ўхваленае канчаткова, але шэраг краінаў забараніў палёты «Белавіі».

Hавiны
Што вядома пра дзяўчыну Рамана Пратасевіча, якую затрымалі разам з ім у менскім аэрапорце
2021.05.24 18:31

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў