Лукашэнка прыляцеў у Сочы на перамовы з Пуціным. На той самы нізкі фатэль


Днём 28 траўня Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у расейскі Сочы, дзе мае правесці трэція з пачатку года перамовы з Уладзімірам Пуціным. З самалёта Лукашэнка выйшаў у нефармальнай клятчатай куртцы, у якой лётаў у Сочы ў лютым.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Сочы, Расея, 28 траўня 2021 года.
Фота: president.gov.by

Пра візіт вядома няшмат: Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што ў павестцы перамоваў эканоміка, рэалізацыя супольных з Расеяй праектаў і «рэагаванне на знешні ціск і санкцыйную палітыку». Расейскі ж бок чакае ад Лукашэнкі тлумачэнняў адносна захопу самалёта «Ryanair» і затрымання грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі.

Звязаны з прэс-службай Лукашэнкі ананімны Telegram-канал «Пул первого» публікаваў фота залі, у якой маюць прайсці перамовы. Інтэр’ер такі самы, як на перамовах у мінулым верасні – з вельмі нізкімі фатэлямі. Няёмкая поза Лукашэнкі выклікала пасля тых перамоваў хвалю жартаў і разважанні аналітыкаў пра «мову цела» Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы, 14 верасня 2020 года. Скрын відэа

АА belsat.eu

Стужка навінаў