Генеральны сакратар NATO лічыць, што Расея мела дачыненне да аперацыі супраць самалёта «Ryanair»


Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што, імаверна, Расея была ўцягнутая ў інцыдэнт з самалётам «Ryanair», які быў вымушаны зрабіць пасадку ў Менску.

Енс Столтэнбэрг сказаў у інтэрв’ю «Sky News»:

«Мы ведаем пра вельмі шчыльныя стасунках паміж Расеяй і Беларуссю, і таму цяжка паверыць, што рэжым у Менску можа зрабіць нешта падобнае без якой-кольвек каардынацыі з Расеяй».

Hавiны
Навошта Лукашэнку спатрэбілася спецаперацыя супраць самалёта «Ryanair» і якімі будуць наступствы? Тлумачаць эксперты
2021.05.24 15:44

NATO патрабуе вызваліць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча і ягоную сяброўку Соф’ю Сапегу.

Hавiны
Генеральны сакратар NATO заклікаў вызваліць Пратасевіча і расследаваць «небяспечную прымусовую пасадку»
2021.05.25 13:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў