Гендырэктар «Ryanair» абвінаваціў улады Беларусі ў наўмысным і незаконным згоне самалёта


Гендырэктар «Ryanair» Майкл ОʼЛіры накіраваў ліст у Дэпартамент авіяцыі Беларусі наконт інцыдэнту з рэйсам Афіны – Вільня. Пра гэта піша «Wall Street Journal».

ОʼЛіры назваў дзеянні ўладаў Беларусі наўмысным і незаконным згонам. Ён падкрэсліў, што ўлады рабілі хлуслівыя заявы ў сваёй справаздачы.

Гендырэктар авіякампаніі распавёў у лісце, што працаўнікі менскага аэрапорту перашкаджалі аператыўна вярнуць самалёт у неба: у прыватнасці, яны не хацелі запраўляць самалёта, адмовіліся прымаць аплату паліва крэдытаваю карткаю, не далі перакладчыка на англійскую мову. Таксама ўлады не спрабавалі звязацца з цэнтральным офісам «Ryanair».

Кіраўнік «Ryanair» заклікаў вызваліць Рамана Пратасевіча і высветліць асобы пасажыраў, якія сышлі з самалёта ў Менску, бо яны могуць быць агентамі спецслужбаў, датычнымі да згону самалёта.

Hавiны
Кіраўнікі МЗС G7 будуць дамагацца прыцягнення ўладаў Беларусі да адказнасці за захоп самалёта
2021.05.27 17:55

Нагадаем, што самалёт «Ryanair» 23 траўня зрабіў вымушаную пасадку ў Менску праз інфармацыю пра мініраванне, якую экіпаж атрымаў ад беларускіх дыспетчараў. Блогер Раман Пратасевіч, які ляцеў гэтым рэйсам, і ягоная дзяўчына Соф’я Сапега былі затрыманыя спецслужбамі. Вымушаная пасадка самалёта была справакаваная беларускімі спецслужбамі менавіта дзеля затрымання апазіцыйнага блогера.

Інцыдэнт з рэйсам «Ryanair» выклікаў міжнародны скандал: палітыкі, дыпламаты і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Саміт ЕЗ заклікаў забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз, а таксама заклікаў авіяперавознікаў ЕЗ адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі. Пакуль рашэнне саміту Еўразвязу не ўхваленае канчаткова, але шэраг краінаў самі забаранілі палёты «Белавіі».

Аб’ектыў
Беларусы масава здаюць квіткі «Белавія»
2021.05.27 22:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў