За фота з сярэднім пальцам на фоне навагодняга выступу Лукашэнкі мужчыну прысудзілі 1,5 года «хіміі»


У судзе Кобрынскага раёну мясцоваму жыхару прысудзілі 1,5 года «хіміі» за фота з сярэднім пальцам на фоне навагодняга выступу Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы.

Жыхара Кобрына судзілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу (абраза Лукашэнкі).

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Reuters

Суд прайшоў 25 лютага, аднак вядома пра яго стала толькі цяпер.

Пад час сустрэчы Новага, 2022-га, года, Дзяніс Кісялёў зрабіў фота і сфатаграфаваў «непрыстойны жэст» на фоне навагодняга выступу Аляксандра Лукашэнкі. Раніцай 1 студзеня ён выклаў гэты здымак у тэлеграм-чат «Кобрын для жыцця Чат», які з лістапада 2020 года зрабілі закрытым (трапіць туды можна толькі праз запыт).

Кісялёва затрымалі 12 студзеня і змясцілі ў ізалятар. 14 студзеня мужчыну перавялі пад хатні арышт.

У канцы лютага адбыўся суд паводле справы, у выніку якога суддзя Вадзім Здановіч прысудзіў Кісялёву 1,5 года абмежавання волі з накіраванне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімію»). Таксама ў яго канфіскавалі смартфон, з якога было зроблена і выкладзена тое самае фота.

Інтэрв’ю
Сацыяльны псіхолаг Святлана Камісарук пра тое, чаму людзі трымаюцца за свае перакананні
2022.04.28 12:07

АД belsat.eu

Стужка навінаў