З Віцебскай вобласці дазволілі вывозіць больш за кіло «забароненых» прадуктаў


Віцебскі аблвыканкам 25 красавіка прыняў пастанову № 227, у якой вызначыў, што фізічныя асобы могуць без абмежаванняў вывозіць прадукты харчавання ў Літву і Латвію ў выходныя і святочныя дні ў перыяд да 15 траўня.

Пастанова набывае моц з 29 красавіка.

Фота: Белсат

Раней пастанова Саўміну ад 12 красавіка № 224 увяла абмежаванні на вываз з Беларусі асобных відаў харчовых тавараў. Паводле пастановы Саўміну, вывозіць за межы ЕАЭС можна:

  • мукі (грачанай, пшанічнай) і асобных відаў крупаў (грачаных, рысавых, манных, аўсяных, аўсяных шматкоў, проса) – да 1 кг;
  • макаронных вырабаў – да 1 кг;
  • цукру, солі – да 1 кг;
  • алею – да 1 літра;
  • кансерваў мясных, малочных і рыбных (за выняткам кансерваў для дзіцячага харчавання) – да 3 слоікаў ці бляшанак.

Урад прадугледзеў магчымасць аблвыканкамам прымаць пастановы аб вывазе гэтых прадуктаў без абмежаванняў.

Пры гэтым да 15 траўня для грамадзянаў Літвы і Латвіі дзейнічае бязвізавы рэжым.

Абноўлена
У Беларусі абвесцілі месяц бязвізу для літоўцаў і латышоў
2022.04.14 12:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў