Расея нанесла некалькі ракетных удараў па Кіеве падчас візіту генеральнага сакратара ААН


Сёння ў Кіеве прагучалі некалькі выбухаў. Дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка паведаміў, што ракетныя ўдары прагрымелі ў раёне Лук’янаўкі.

Расейская ракета трапіла ў жылы дом у Адэсе, Украіна. 23 красавіка 2022 года. Крыніца: odessamedia.net

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны зафіксавалі некалькі магутных выбухаў у сталіцы краіны. Адметна, што ракетныя атакі адбыліся падчас афіцыйнага візіту ў краіну генеральнага сакратара ААН Антонью Гутэрыша, які правёў сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

Сітуацыю таксама пракаментаваў дарадца прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк.

«Ракетныя ўдары па цэнтры сталіцы падчас афіцыйнага візіту генеральнага сакратара ААН. Яшчэ пазаўчора Гутэрыш сядзеў за доўгім сталом у Крамлі, а сёння за кіламетр ад яго чуюцца выбухі. Паштоўка з Масквы? Нагадайце, чаму Расея па-ранейшаму займае месца ў Радзе бяспекі ААН?» – напісаў Падаляк.

Таксама стала вядома, што ўкраінская сістэма СПА збіла адну з ракетаў, якая кіравалася ў бок Кіева.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў