Полк «Азоў»: за ноч па Марыупалю нанеслі 50 авіяўдараў, скідвалі фосфарныя бомбы


Замкамандзіра палка «Азоў» Святаслаў Паламар заявіў, што за мінулую ноч расейскія вайскоўцы нанеслі па Марыупалю каля 50 авіяўдараў і скінулі вялікую колькасць забароненых фосфарных бомбаў.

Ён заклікаў улады прыняць рашучыя меры для дэблакады гораду ці эвакуацыі жыхароў і абаронцаў.

Марыупаль.
Фота: Reuters

«Гэтая ноч – гэта проста каласальная колькасць фосфарных бомбаў, 50 авіяўдараў, ракет, артылерыі і ўсяго, што можа выкарыстоўваць варвар супраць чалавецтва», – заявіў капітан палка «Азоў».

Па словах Паламара, страты Расеі толькі ў адным украінскім горадзе склалі больш за 1,111 млрд долараў. Гэтыя грошы расейскі бок мог бы патраціць на будаўніцтва 163 школ, або 273 дзіцячых садка, або 12 сучасных шпіталей, 32 радзільных дома або на 82 аптэкі, але выбралі патраціць іх на знішчэнне Марыупаля.

Аналітыка
Масавыя забойствы, катаванні, згвалтаванні. Ваенныя злачынствы расейцаў ва Украіне за два месяцы вайны
2022.04.27 20:09

АД belsat.eu

Стужка навінаў