Мэр Херсону: «Расея хоча далучыць вобласць да Крыму»


Мэр Херсону Ігар Калыхаеў мяркуе, што расейскія ўлады не збіраюцца праводзіць рэферэндуму датычна стварэння так званай ХНР на тэрыторыі Херсонскай вобласці. На думку чыноўніка, акупацыйныя войскі хутчэй за ўсё плануюць далучыць часова заняты рэгіён да Крыму. Пра гэта Калыхаеў заявіў парталу «НВ».

Мітынг у Херсоне.
Фота: dialog.ua

Чыноўнік адзначыў, што не заўважае падрыхтоўчых дзеянняў да правядзення псеўдарэферэндуму і не бачыць, каб мясцовыя жыхары дапамагалі ў арганізацыі такіх незаконных дзеянняў.

«Адносна рэферэндуму ў мяне няма дакладнай інфармацыі. Маю кантакты з жыхарамі нашага гораду і бачу, што няма прыкметаў таго, што будзе рэферэндум. Калі яны будуць яго планаваць – цяжка цяпер сказаць», – адзначыў Калыхаеў.

Далей мэр падзяліўся меркаваннем, што рэферэндум увогуле не адбудзецца. На думку Калыхаева, расейцы плануюць далучыць занятую вобласць да Крыму, бо ім няма сэнсу ствараць яшчэ адну квазірэспубліку.

Hавiны
Дэпутат Херсоншчыны пра новую расейскую ўладу: «Ніякай акупацыйнай улады і ніякай Расеі тут ніхто не чакае»
2022.04.26 22:47

Нагадаем, што Генштаб ЗСУ яшчэ ў канцы сакавіка паведаміў аб рыхтаванні рэферэндуму, які расейцы планавалі правесці ў Херсонскай вобласці. З гэтай мэтай ворагі збіралі звесткі жыхароў Херсоншчыны і Мікалаеўшчыны. На мінулым тыдні Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна перастане весці перамовы з РФ, калі адбудзецца так званы рэферэндум.

ЗХ belsat.eu

 

Стужка навінаў