Літоўская чыгунка аднаўляе чыгуначныя зносіны з Украінай у абход Беларусі


Літоўская чыгунка тэстуе транспартавае спалучэнне з Украінай у абход Беларусі. Транспартавая кампанія «LTG Cargo», якая перавозіць грузы, тэстуе новыя маршруты, паведамляе «Railway Supply».

Украінская чыгунка, цягнік.
Фота: Kravtsov_e / Twitter

Кампанія ўжо запусціла першы цягнік, які павінен даехаць да польска-ўкраінскай мяжы і вярнуцца з 50 кантэйнерамі. Гэта першая паездка ў гісторыі кампаніі, калі грузы з Украіны будуць дастаўленыя ў Літву ў абыход Беларусі. Маршрут складае каля 1500 кіламетраў.

Зараз кампанія робіць «тэст-драйв», каб ацаніць аспекты і ўмовы новага маршруту, а таксама час, патрэбны для транспартавання грузаў і патэнцыйныя лагістычныя праблемы.

Гэты маршрут будзе праходзіць толькі па каляіне 1435 мм, якая ідзе ад тэрміналу ў Каўнасе праз Польшчу да тэрміналу на мяжы з Украінай. Гэта азначае, што ў выпадку поспеху праекту грузы можна будзе даставіць у Каўнас без змены шляху і без перагрузкі.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў