Ксяндза Ігара Лашука аштрафавалі за экстрэмізм (распаўсюд матэрыялаў «Белсату»)


Сёння адбыўся суд над ксяндзом Ігарам Лашуком. Святара прызналі вінаватым у распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і пакаралі штрафам 960 рублёў. Пра гэта паведаміў сам Лашук на ўласнай старонцы ў Facebook. У святара канфіскавалі тэлефон як «зброю злачынства».

Ксёндз Ігар Лашук.
Фота: igor.lachouk / Facebook

«Я і не ведаў, што са «зброяй» хадзіў. Канечне, шкада некаторай інфармацыі, кантакты, фота, больш нічога. Я малюся, за ўсіх, кожную імшу, што горш пацярпелі», – пракаментаваў рашэнне суда святар.

Святару прысудзілі 960 рублёў штрафу. Апроч таго суд пастанавіў канфіскаваць у Лашука мабільны тэлефон, як «зброю здзяйснення злачынства».

Айцец Ігар Лашук са Стоўбцаў, з’яўляецца адным з найбольш вядомых у краіне святароў, якія спецыялізуюцца ў будаўніцтве і аднаўленні касцёлаў.

Паводле «Вясны», за апошні месяц па аналагічных справах у Беларусі судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх святароў.

Hавiны
«Я зразумеў, што перажывалі падчас сталінскіх рэпрэсіяў у 30-х гадах». Ксёндз з Лынтупаў правёў 6 дзён за кратамі
2022.04.01 18:58

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў