Кангрэс ЗША ухваліў ленд-ліз для Украіны


Кангрэс ЗША прыняў гістарычнае рашэнне аб адкрыцці ленд-лізу для Украіны. Сёння Палата Прадстаўнікоў пераважнай большасцю надала Джо Байдэну паўнамоцтву прадставіць Украіне беспрэцэдэнтную дапамогу. Падобную дапамогу ЗША аказвала хаўруснікам за часамі ІІ Сусветнай вайны.

Капітолій – сядзіба Кангрэсу ЗША.
Фота: wikipedia.org

Кангрэс ЗША прыняў гістарычнае рашэнне аб адкрыцці ленд-лізу для Украіны. Сёння Палата Прадстаўнікоў пераважнай большасцю надала Джо Байдэну паўнамоцтву прадставіць Украіне беспрэцэдэнтную дапамогу. Падобную дапамогу ЗША аказвала хаўруснікам за часамі ІІ Сусветнай вайны.

«Надаць прэзідэнту пашыраныя паўнамоцтвы па заключэнні пагадненняў з урадам Украіны аб прадстаўленні або здачы ў арэнду вайсковага абсталявання для абароны цывільнага насельніцтва Украіны ад расейскага ваеннага ўварвання і для іншых мэтаў», – гаворыцца ў прынятым акце.

Прадстаўнікі Кангрэсу адзначылі, што гэты ўчынак будзе яскравым адказам дыктатарам па ўсім свеце, якія пасягаюць на дэмакратыю і яе прынцыпы. Ленд-ліз і падтрымка Украіны мае паказаць Пуціну, што ягоныя агрэсіўныя планы і спроба тэрарызаваць Еўропу і ўвесь свет праваляцца.

Верагодна, што цягам 60 дзён ЗША паставіць ва Украіну наступнае ўзбраенне:

  • танкі трэцяга пакалення M1A2 Abrams
  • баявыя машыны пяхоты ЗША M2A3 Bradley
  • самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі M109A6 Paladin
  • рэактыўныя сістэмы залпавага агню на колавым шасі HIMARS
  • універсальная пускавая ўстаноўка / РСЗА M270 MLRS
  • нарвежскі ЗРК NASAMS 2
  • ЗРК Patriot
  • шматфункцыянальныя знішчальнікі 4-га пакалення F-16 C/D

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў