"Бі-2" адмовіліся выступаць у Омску на фоне банара "Za президента"


Гурт «Бі-2» адмяніў канцэрт у Омску за 15 хвілін да яго пачатку. Верагоднай прычынай стаўся банэр «Za прэзідэнта», – паведамляе мясцовае выданне Om1.

Лёва, вакаліст гурта БИ-2.
Фота: levab2 / Instagram

Паводле інфармацыі Om1 на пляцоўцы, дзе мусіў выступіць беларускі гурт знаходзіўся банэр з прапагандысцкім слоганам і партрэтам Уладзіміра Пуціна. Персанал групы завесіў банэр чорнай тканінай, але адміністрацыя залы загадала супрацоўнікам сцэны прыбраць драпіроўку. Пасля гэтага музыкі пакінулі залю і адмовіліся выступаць.

На афіцыйнай старонцы «Бі-2» паведамілі, што расцэньваюць гэтую сітуацыю як працяг нападак на гурт і на яго прыхільнікаў.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў