«Банк на дроце». Апальны Мацюшэўскі зноў узначаліў банк «БелВЭБ»


Гісторыя Васіля Мацюшэўскага прэтэндуе на сцэнар драматычнага серыялу для «Netflix». У мінулым месяцы былы старшыня праўлення банку «БелВЭБ» трапіў у СІЗА. Верагодна, банкіру давялося заплаціць значную суму, каб яго вызвалілі. Пасля вызвалення з турмы Мацюшэўскага вызвалілі ад пасады ў банку, пасля чаго ён раптам з’яўляецца на сустрэчы з Лукашэнкам, віцэ-прэмʼерам Снапковым і старшынём Камітэту дзяржкантролю Герасімавым. У выніку Васіль Мацюшэўскі зноў заняў пасаду старшыні праўлення банку «БелВЭБ», паведамляе афіцыйны сайт банку.

Васіль Мацюшэўскі.
Фота: БелТА

Нагадаем, што 29 сакавіка супрацоўнікі ДФР КДК уварваліся ў офіс «БелВЭБу». Яны арыштавалі васьмёх працаўнікоў, у тым ліку з кіраўніцтва ўстановы. Сярод затрыманых былі Васіль Мацюшэўскі і Тарас Надольны, а таксама намеснікі старшыні Анатоль Барысевіч, Віктар Перапяліца і Дзмітрый Ляўданскі.

Нацыянальны банк абвінаваціў «БелВЭБ» у «драбленні бізнесу і ўхіленні ад падаткаў» праз стварэнне ІТ-кампаніяў у ільготнай зоне ПВТ, а таксама вывядзенне дывідэндаў без адсоткаў праз падкрэслена легальную схему сацыяльнага страхавання, створаную «Прыёрбанкам».

Hавiны
З ДФР выйшаў затрыманы кіраўнік Банку БелВЭБ і былы віцэ-прэм’ер Васіль Мацюшэўскі
2022.03.30 11:27

25 красавіка, згодна з пастановаю назіральнай рады банку «БелВЭБ», Васіль Мацюшэўскі вызвалены ад пасады старшыні праўлення паводле згоды бакоў.

26 красавіка Мацюшэўскі сустрэўся з Лукашэнкам. У той жа дзень работнікі банку атрымалі эмацыйны развітальны ліст ад Мацюшэўскага, дзе той паведаміў, што сыходзіць з працы ва ўстанове.

28 красавіка з’явілася інфармацыя, што Васіль Мацюшэўскі зноў заняў пасаду старшыні праўлення «БелВЭБу».

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў