«Альфа-банк» прыпыняе міжнародныя пераводы ў доларах з 6 траўня


Беларускі «Альфа-банк» прыпыняе міжнародныя пераводы ў доларах з 6 траўня, заявілі ў прэс-службе банку.

Альфа-Банк.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

«Нам шкада зноў паведамляць вам такія навіны. Але нягледзячы на тое, што «Альфа-Банк» у Беларусі не ў санкцыйным спісе, «Citibank» пастанавіў закрыць наш карэспандэнцкі рахунак», – паведамілі ў банку.

Цяпер банк актыўна шукае новых партнёраў і вядзе перамовы з іншымі банкамі, аднак на аднаўленне міжнародных разлікаў у доларах ЗША спатрэбіцца пэўны час, кажуць у прэс-службе.

Міжнародныя плацяжы ў еўрах, як і раней, працуюць ва ўсіх напрамках. Плацяжы і пераводы ў доларах унутры краіны, а таксама валютныя карты працягваюць працаваць у стандартным рэжыме.

На пачатку красавіка ЗША ўвялі поўныя блакавальныя санкцыі супраць расейскіх «Сбербанку» і «Альфа-банку».

Hавiны
Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Чаго чакаць далей?
2022.03.15 16:16

АД belsat.eu

Стужка навінаў