Жыхарку Пружанаў абвінавачваюць у публічнай абразе Лукашэнкі


Пракуратура Пружанскага раёну накіравала ў суд крымінальную справу аб публічнай абразе Лукашэнкі. 53-гадовую жыхарку райцэнтра абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 368, паведамляе Берасцейская абласная пракуратура.

Паводле пракуратуры, 53-гадовая жыхарка Пружанаў размясціла ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» тэксты з выразамі, якія нібыта супярэчаць агульначалавечай маралі.

«Змест допісу жанчыны ганьбіць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы. Гэтая інфармацыя стала даступная неабмежаванаму колу карыстальнікаў сеткі інтэрнэт», – гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

У выніку ў дачыненні да жанчыны распачалі крымінальную справу паводле ч.1 ст.368 Крымінальнага кодэкса. Справу накіравалі ў суд.

Hавiны
Жанчыне прысудзілі год «хатняй хіміі» за каментар «вусаты таракан»
2021.04.23 11:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў