Статкевіч адзін у камеры, бо сам так папрасіў. Што вядома пра палітвязня


Марына Адамовіч. паказвае фота стары здымак з мужам.
Фота: АВ / Белсат

Марына Адамовіч, жонка палітыка Міколы Статкевіча, распавяла ў інтэрв’ю «Нашай ніве» пра стан мужа і ўмовы яго ўтрымання.

Мікола Статкевіч у няволі з 31 траўня 2020 году. Яго будуць судзіць разам з Сяргеем Ціханоўскім і Ігарам Лосікам.

Палітыка падазраюць у «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках». Сумарна Статкевіч быў за кратамі ўжо 9 гадоў.

Марына Адамовіч кажа, што ён амаль увесь час адзін у камеры.

«Калі яго перавялі ў Жодзіна, ён напісаў заяву аб бяспечным утрыманні ў сувязі з пагрозай, якая можа сыходзіць ад адміністрацыі, — расказала яна. — Таму што не сакрэт, што спробы ціснуць на палітычных вязняў праз іх сукамернікаў прадпрымаліся і прадпрымаюцца. І калі нешта здараецца, гэта звычайна спісваюць на побытавыя канфлікты ў камерах».

Іншыя ўмовы «звычайныя» для палітычных зняволеных: кран з халоднай вадой, металічныя нары, у якасці прыбіральні — дзірка ў падлозе за невялікай перагародкай, прамовы Лукашэнкі ў радыёкропцы. Калі былі маразы, Міколу даводзілася спаць апранутым.

Hавiны
Што не так з «віною» Ігара Лосіка ў фільме БТ
2021.04.28 16:09

Хоць Марына прасіла, каб Мікалаю не перадавалі пасылак, не дамовіўшыся пра тое, што ў іх перадаваць, гэта ўсё роўна часам робяць. Яна тлумачыць, што Мікалай мае «вялізны досвед, як па мажлівасці захаваць здароўе» за кратамі, таму просіць абмежаваны набор прадуктаў. Яна перадае яму перцы, памідоры, радыску, агуркі, цыбулю, часнык, салату, зеляніну, сала, каву, гарбату і хлеб.

Статкевіч, як кажа яго жонка, ніколі не прапускае прагулак і дамагаецца, каб яны былі адпаведныя правілам. У час прагулак выконвае фізічныя практыкаванні, займаецца гімнастыкай прынамсі тры разы на дзень. Адвакаты кажуць Марыне, што Мікалай ніяк не падобны да «звыклага вобразу сядзельца».

Мікалай Статкевіч за два тыдні да затрымання.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Жонка выпісвае яму газеты «Беларусы і рынак», «Аргументы і факты», «Новы час» і некаторыя рэгіянальныя, часопісы «Наша гісторыя», «Дзеяслоў», «Беларуская думка».

На тое, што беларускія ўлады зараз пачнуць «гандаль палітвязнямі», Марына не спадзяецца: «Трэба, каб узнік нейкі стабілізец — пакуль ім не пахне».

Аналітыка
Калісьці ГУЛаг, сёння папраўчая калонія. Беларускія «палітычныя» трапляюць у працоўныя лагеры
2021.03.30 17:57

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў