Менчука, які наведаў праўладны мітынг ва Уруччы, арыштавалі на 15 содняў


Сілавікі затрымалі 31-гадовага стэндапера Цярэнція Марыніча. На мужчыну склалі пратакол за дробнае хуліганства паводле арт. 19.1 КаАП, якое ён нібыта здзейсніў ужо на тэрыторыі РУУСа. А суддзя прысудзіла яму за гэта 15 содняў адміністратыўнага арышту, піша Telegram-канал «Вясна» назірае».

Цярэнція Марыніча затрымалі 27 красавіка і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. На 31-гадовага стэндапера склалі пратакол паводле арт. 19.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). Міліцыянты напісалі, што мужчына ў будынку РУУС «паводзіў сябе агрэсіўна, нецэнзурна лаяўся, паказваючы відавочную непавагу да грамадства».

Справу ў дачыненні да Цярэнція разглядала суддзя Першамайскага раёну Анастасія Ляйкоўская.

Цярэнцій распавёў, што ў РУУСе яго прыкоўвалі кайданкамі да лаўкі. Таксама стала вядома, што 25 красавіка Марыніч быў на праўладным мітынгу ва Уруччы і запісаў там відэа.

У выніку, суддзя Ляйкоўская арыштавала Марыніча на 15 содняў арышту.

Hавiны
Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» і Паўла Севярынца будуць судзіць 12 траўня
2021.04.28 17:04

СК belsat.eu

Стужка навінаў