Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» і Паўла Севярынца будуць судзіць 12 траўня

12 траўня ў Магілёўскім абласным судзе пачнуць разгляд справы супраць актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Змітра Казлова, Максіма Вінярскага, Андрэя Войніча, таксама будуць судзіць і Паўла Севярынца, паведамляе Telegram-канал кампаніі.

12 траўня распачнуцца судовыя слуханні ў дачыненні актывістаў кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Актывістаў Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Змітра Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча абвінавачваюць паводле крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Разгляд справы адбудзецца ў Магілёўскім абласным судзе.

Злева направа: Уладзімір Някляеў, Максім Вінярскі і Павел Севярынец на менскай акцыі 1 траўня. Фота: Вячаслаў Радзіміч / Белсат

Разам з імі таксама будуць судзіць сустаршыню аргкамітэту для стварэння партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца.

Раней жонка палітвязня Паўла Севярынца Вольга паведаміла ў сваім Facebook, што толькі на пачатку красавіка справу палітыка перадалі ў пракуратуру дзеля накіравання ў суд. Жонка вязня тады распавядала, што суд на Паўлам адбудзецца не раней за травень.

Актывіста Вінярскага затрымалі па справе аб масавых беспарадках

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны