Перамовы паміж Украінай і Расеяй пройдуць у Стамбуле 29 сакавіка


Намечаныя на 29 сакавіка перамовы дэлегацыяў Расеі і Украіны адбудуцца ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі Далмабахчэ ў Стамбуле. Сустрэча пройдзе за зачыненымі дзвярыма і пачнецца а 10:30.

Перамовы працягнуцца два дні.

Фота: БелТА

Адпаведная дамоўленасць была дасягнутая падчас тэлефоннай размовы прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, якая адбылася напярэдадні.

Самалёт з расейскай дэлегацыяй на борце ўжо прызямліўся ў аэрапорце Ататурка а 16:00. З аэрапорту дэлегацыя адправілася ў гатэль. Украінская дэлегацыя мусіць прыбыць сёння ўвечары.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заяўляў, што Украіна гатовая пагадзіцца на чатыры патрабаванні расейцаў з шасці, у прыватнасці адмовіцца ад сяброўства ў NATO і прызнаць расейскую мову другой дзяржаўнай.

Hавiны
Украіна і Расея блізкія да кансэнсусу ў чатырох з шасці пунктаў перамоваў
2022.03.25 20:53

АД belsat.eu

Стужка навінаў