Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця закрывае прадстаўніцтвы ў Менску і Маскве


Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця закрывае свае прадстаўніцтвы ў Менску і Маскве праз падзеі ва Украіне. Пра гэта паведамілі на Twitter-старонцы банку.

«Мы рашуча асудзілі вайну з Украінай, і рашэнне аб закрыцці офісаў у Маскве і Менску з’яўляецца непазбежным следствам дзеянняў, зробленых Расейскай Федэрацыяй з дапамогай Беларусі», – сказана ў заяве.

1 сакавіка рада дырэктараў ЕБРР прагаласавала за ўвядзенне санкцый супраць Расеі і Беларусі. Тады чальцы рады дырэктараў папрасілі раду кіраўнікоў ухваліць рэзалюцыю аб прыняцці «цвёрдых мер» у стаўленні абедзвюх краін. Таксама ў ЕБРР адзначылі, што банк працягне аказваць падтрымку Украіне і ўжо ўзгоднены першапачатковы пакет дапамогі ў памеры 2 млрд еўра для Украіны.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе ЕБРР адмовіўся ад фінансавання дзяржпраектаў у краіне. У лістападзе мінулага году ЕБРР адмовіўся ад крэдытавання і прыватных праектаў у Беларусі.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця быў заснаваны ў 1991 годзе пасля заканчэння «халоднай вайны». Банк інвестуе ў праекты, якія садзейнічаюць пераходу да адкрытай рынкавай эканомікі, а таксама развіццю прыватнай і прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аналітыка
Грошы і зброя. Якую дапамогу і ў якім аб’ёме Украіна атрымлівае ад Захаду
2022.03.28 20:48

АД belsat.eu

Стужка навінаў