«Bellingcat»: У трох чальцоў украінскай дэлегацыі ў перамовах і бізнесоўца Абрамовіча з'явіліся сімптомы атручэння


Тры чальцы ўкраінскай дэлегацыі, якія бралі ўдзел у мірных перамовах паміж Украінай і Расеяй у ноч на 4 сакавіка 2022 года, адчулі сімптомы атручэння. Пра гэта паведамляе каманда расследавальнікаў «Bellingcat».

Паводле расследавальнікаў, гэта было атручэнне хімічнаю зброяй, здзейсненае ў пачатку сакавіка.

Хто пацярпеў з украінскага боку, не паведамляюць. Аднак вядома, што пацярпеў і расейскі прадпрымальнік Раман Абрамовіч.

Аналітыка
Дыктатары, тэрарысты і сепаратысты. Хто падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны
2022.03.28 19:46

АД belsat.eu

Стужка навінаў