Журналістам дзяржаўных СМІ змогуць даваць ахову і змяняць выгляд


Прадстаўнікі дзяржаўных СМІ, якія «дзейнічаюць у інтарэсах краіны», могуць атрымаць целаахоўнікаў і змяніць выгляд. Такую захаду прадугледжвае праект Закону аб дзяржаўнай абароне, распавёў намеснік дзяржаўнага сакратара Савету бяспекі Беларусі Аляксандр Рахманаў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

Аляксандр Рахманаў, намеснік дзяржсакратара Савету бяспекі Беларусі.
Фота: realbrest.by

Паводле Рахманава, на прадстаўнікоў дзяржаўных медыяў таксама будуць распаўсюджвацца дадатковыя захады абароны, якія будуць прымацца «ва ўстаноўленым парадку на рашэнне міністра ўнутраных справаў»:

«Даволі шырокі спектр гэтых захадаў, пачынаючы ад фізічнай абароны і аж да легендавання іхных звестак, а нават прадугледжаная такая норма, як змяненне выгляду».

Дзяржаўныя прапагандысты пад аховаю чалавека ў балаклаве.
Фота: TUT.by

На меркаванне Рахманава, такія захады дадатковай абароны дзяржаўных журналістаў «дазволяць зберагчы і іхнае здароўе, і іхнае жыццё, і іхную маёмасць ад любых злачынных замахаў».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў