Затрыманай дзяўчыне з відэа, дзе Ніна Багінская дае інтэрв'ю, далі 15 содняў


23-гадовую Марыю Ціханаву затрымалі 25 сакавіка ў Менску, калі яна ішла па праспекце Незалежнасці побач з Нінаю Багінскай. У выніку дзяўчыне далі 15 содняў арышту.

Момант затрымання Марыі Ціханавай. Скрыншот з відэа

Брутальнае затрыманне дзяўчыны трапіла на відэа, пакуль Ніна Багінская давала інтэрв’ю. На ім бачна, што ззаду да Марыі падбягае амапавец і хапае яе за шыю. Нагодаю, верагодна, стала прафесійная камера ў руках дзяўчыны.

Марыя Ціханава прыехала ў Менск з Масквы, каб зняць матэрыял з Нінаю Багінскай для курсавой працы. Яна вучыцца ў Інстытуце сучасных мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура кіно і тэлебачання» на 4 курсе.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў