Што чакаць ад красавіка: новыя цэннікі, заробак па 500 і новая база дармаедаў

Фота: Белсат

Наступны месяц прынясе беларусам цэлую нізку новаўвядзенняў. Праўда, мала што пойдзе на карысць звычайным жыхарам краіны.

З 2 красавіка крамам сэканд-хэнду забароняць гандляваць новым і старым адзеннем і таварамі ў адным гандлёвым аб’екце. Выключэнні – толькі для швейнай бялізны і букіністычных выданняў.

З 2 красавіка зменяць умовы распродажу, акцыяў, зніжак і цэннікаў. Інфармацыя пра цану на тавар з улікам зніжкі, памер зніжкі і яе ўмовы павінна быць указаная меншым шрыфтам, чым цана без зніжкі.

У траўні ўлады абновяць базу працаздольнага насельніцтва, якое не бярэ ўдзелу ў эканоміцы. Такім людзям з уласным жытлом давядзецца аплочваць поўныя тарыфы гарачай воды, ацяплення і газу. Да 21 красавіка трэба паспець падаць у камісіі для каардынацыі працы ў садзейнічанні занятасці дакументы, якія пацвярджаюць занятасць.

У пачатку сакавіка ва ўрадзе заявілі, што «забяспечаны прырост узроўню даходаў насельніцтва» і практычна цалкам развязаная задача зніжэння колькасці арганізацыяў з заробкам, меншым за 500 рублёў. З тымі арганізацыямі, якія плацяць работнікам менш, абяцаюць разабрацца да 1 красавіка.

З 1 красавіка падаражэюць некаторыя маркі цыгарэтаў – як імпартныя, так і айчынныя. На некаторыя цыгарэты прыбаўка складзе 10 капеек. Таксама ў продажы зʼявяцца новыя маркі. Пералік цыгарэтаў, якія падаражэюць з красавіка, глядзіце сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

МГМ, belsat.eu

Hавiны