Праваабаронцы паведамляюць пра больш як 200 затрыманых 27 сакавіка


Паводле падлікаў праваабарончага цэнтру «Вясна» падчас пратэставай акцыі 27 сакавіка былі затрыманыя каля 240 чалавек.

На суботу 27 сакавіка ў Менску была анансаваная акцыя пратэсту ў раёне плошчы Бангалор, дзе ў асноўным і адбыліся масавыя затрыманні. Таксама людзей кропкава затрымлівалі па ўсім Менску.

Спецтэхніка для разгону масавых акцыяў на вуліцах Менску. 25 сакавіка 2021 года.
Фота: BELAPAN / Reuters / Forum

Актуальны спіс затрыманых змешчаны на старонцы праваабарончага цэнтру «Вясна».

Перад пачаткам акцыі Следчы камітэт абвесціў, што распачаў крымінальную справу за грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК) – за заклікі ў тэлеграм-каналах да ўдзелу ў гэты дзень у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў