Падчас акцыі 27 сакавіка ў Менску затрымалі нямецкага журналіста


У Менску падчас асвятлення акцыі пратэсту 27 сакавіка на плошчы Бангалор затрымалі карэспандэнта «Deutsche Welle» Ніка Коналі, не зважаючы на пашпарт грамадзяніна Нямеччыны, афіцыйную акрэдытацыю і надпіс «Прэса» на камізэльцы, паведамляе выданне.

Нікалас Коналі, карэспандэнт «Deutsche Welle».
Фота: Deutsche Welle

Праз пяць гадзінаў журналіста выпусцілі з РАУС, калі туды прыехаў амбасадар ФРГ.

Паводле Коналі, сілавікі прымусілі яго разблакаваць мабільны тэлефон і ў прысутнасці амбасадара паказаць ім некалькі зробленых фота. У выпадку адмовы яму пагражалі арыштам, канфіскацыяй мабільных тэлефонаў і абсталявання.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў