Мікалаю Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да канца траўня


Палітычнаму вязню Мікалаю Статкевічу працягнулі тэрмін утрымання пад вартаю яшчэ на 2 месяцы – да 29 траўня. У турме ён застаецца з 31 траўня 2020 года.

Статкевіч ужо пачаў знаёміцца з матэрыяламі сваёй справы, але калі будзе суд, невядома.

Жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook, што тэрмін утрымання пад вартаю Мікалая Статкевіча працягнулі да 29 траўня. Гэта значыць, што палітык будзе як мінімум адзін год пад арыштам без суда: яго арыштавалі 31 траўня 2020 года і вінавацяць у арганізацыі масавых закалотаў.

Таксама Марына Адамовіч піша, што Мікалай Статкевіч «у кожным лісце выказвае падтрымку годным і смелым беларусам».

АД, belsat.eu

Стужка навінаў