232-і дзень пратэстаў: затрыманні за шыльду, Славянскі базар замест Еўрабачання і целаахоўнікі для прапагандыстаў


Паслявыбарчыя акцыі пратэсту ў краіне працягваюцца 232 дні. Беларусы не спыняюцца ў сваёй нязгодзе з гвалтам больш за сем з паловай месяцаў. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Праект зменаў у закон «Аб дзяржаўнай абароне» дасць магчымасць сілавікам і прапагандыстам мець целаахоўнікаў.

І нават змяняць знешнасць у выпадку неабходнасці.

Пра гэта ў эфіры БТ заявіў намеснік дзяржсакратара Рады бяспекі Аляксандр Рахманаў.

Hавiны
Журналістам дзяржаўных СМІ змогуць даваць ахову і змяняць выгляд
2021.03.28 11:36

Стала вядома, што 27 сакавіка ў Менску затрымалі нямецкага журналіста

Нікаласа Коналі, карэспандэнт Deutsche Welle.
Фота: Deutsche Welle

Карэспандэнта «Deutsche Welle» Ніка Коналі затрымалі падчас асвятлення акцыі пратэсту 27 сакавіка на плошчы Бангалор, не зважаючы на пашпарт грамадзяніна Нямеччыны, афіцыйную акрэдытацыю і надпіс «Прэса» на камізэльцы, паведамляе выданне.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч у эфіры ОНТ заявіў, што Еўрабачанне стала падмяняць агульначалавечыя паняцці.

А вось «Славянскі базар» – гэта сапраўднае майстэрства!

Hавiны
«Славянскі базар» – вось гэта сапраўдны конкурс». Міністр культуры пра выключэнне Беларусі з «Еўрабачання»
2021.03.28 14:31

Шыльды з нумарам дома дастаткова для ператрусу і затрымання

Журналістку Аліну Скрабунову будуць судзіць за інтэрв’ю «Белсату»

Аліна Скрабунова. Скрыншот

На магілёўскую журналістку Аліну Скрабунову міліцыянты склалі адміністратыўны пратакол, палічыўшы за прадукцыю СМІ ейнае інтэрвʼю «Белсату» пасля ператрусу ў кватэры.

У дачыненні журналісткі распачаты адміністратыўны працэс не за журналісцкую дзейнасць, а за каментар у выданні навінаў тэлеканалу.

Сёння каталікі святкуюць Вербную нядзелю.

Паглядзіце наш фотарэпартаж з Чырвонага касцёлу ў Менску.

Вербніца. Чырвоны касцёл у Менску. 28 сакавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Вербніца. Чырвоны касцёл у Менску. 28 сакавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Вербніца. Чырвоны касцёл у Менску. 28 сакавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Вербніца. Чырвоны касцёл у Менску. 28 сакавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Але вы толькі паглядзіце на гэта хараство і гумар!

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў