ЦВК: Беларусы прагаласавалі за новую Канстытуцыю


Цэнтральная выбарчая камісія агучыла папярэднія вынікі так званага рэферэндуму. Удзел у галасаванні, паводле ЦВК, прынялі 78,63 % выбарнікаў, большасць прагаласавала за новую Канстытуцыю.

Паводле падлікаў ЦВК, за новую Канстытуцыю выказалі 65,16 % ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі, або 4440813 грамадзянаў Беларусі. Варыянт «Супраць» абралі 10,07 %, або 686165 выбарнікаў.

Яўка на так званы рэферэндум склала 78,63 %. На ўчасткі прыйшлі 5359471 грамадзянаў нашай краіны, паведамляе ЦВК.

Новы варыянт Канстытуцыі набудзе юрыдычную моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага публікавання.

Падчас выбараў беларусы выйшлі каб выказаць пратэст супраць вайны. Паводле праваабаронцаў, у Беларусі сілавікі схапілі больш за 500 асобаў.

Hавiны
Пратэсты падчас рэферэндуму: «Беларусы – з Украінай, Лукашэнка – не Беларусь»
2022.02.27 23:29

 

РК belsat.eu

Стужка навінаў