Нацбанк Украіны просіць спыніць пастаўкі наяўнай валюты ў Расею і Беларусь


Нацыянальны банк Украіны звярнуўся да кіраўнікоў еўрапейскіх цэнтрабанкаў, якія пастаўляюць валюту гатоўкай, да амбасадараў «Вялікай сямёркі» і прадстаўнікоў сістэмы «Western Union» з просьбай спыніць пастаўкі ў расейскія і беларускія банкі наяўнай замежнай валюты.

Прэс-служба Нацбанку Украіны паведамляе, што такі зварот абумоўлены неабходнасцю рабіць захады ў сувязі з увядзеннем прававога рэжыму ваеннага становішча на тэрыторыі Украіны.

«Нацыянальны банк Украіны робіць усе магчымыя захады, каб забяспечыць надзейнае і стабільнае функцыянаванне фінансавай сістэмы краіны і супрацьдзеяць агрэсіі Расеі ў фінансавай сферы. Веру, што дзеля міру ва Украіне нашыя калегі і партнёры перастануць пастаўляць замежную валюту гатоўкай у банкі краінаў-агрэсараў», – заявіў кіраўнік НБУ Кірыла Шаўчэнка.

28 лютага гандляванні на Беларускай валютна-фондавай біржы распачаліся са спазненнем на гадзіну і з рэзкага росту курсу заходніх валютаў. Курс долара ў Беларусі перакрочыў 3 руб.

Hавiны
Эканаміст Сяргей Чалы: У панядзелак у Расеі будзе паніка і набегі на банкі
2022.02.27 23:19

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў