Міліцыянты ў дзень «рэферэндуму» схапілі 800 чалавек


МУС Беларусі рапартуе, што «дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне падчас рэферэндуму не дапушчана». Міліцыянты паведамляюць, што «забяспечылі парадак у краіне».

Міліцыя сцвярджае, што масавых акцыяў падчас так званага рэферэндуму ў Беларусі не адбылося. Але нягледзячы на такія фармулёўкі завялі крымінальную справу паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Нягледзячы на тое, што «масавых акцыяў не было», людзі ў форме схапілі па ўсёй краіне каля 800 асобаў. Мала таго, міліцыянты «зафіксавалі факты незаконнай падачы гукавых сігналаў і вядуць працу па ўстанаўленні такіх кіроўцаў».

Hавiны
У Беларусі ў асноўны дзень галасавання на «рэферэндуме» затрымалі каля 300 чалавек
2022.02.27 22:11

РК belsat.eu

Стужка навінаў