Мэр Чарнігава звярнуўся з разбамбаванага кабінету да свайго калегі ў Гомлі


Мэр Чарнігава Уладзіслаў Атрошанка звярнуўся да жыхароў Гомля і да старшыні Гомельскага гарвыканкаму Пятра Кірычэнкі – нарадзінца Данецкай вобласці і этнічнага ўкраінца. Заклікаў не дапусціць таго, каб беларусы ўдзельнічалі ў чужой для іх вайне.

Уладзіслаў Атрошанка, мэр Чарнігава.
Фота: facebook.com

«Я звяртаюся са свайго разбамбаванага кабінету ў разбамбаванай Іскандэрам мэрыі, які быў выпушчаны з тэрыторыі Беларусі… Горад знішчаецца. Я дашлю вам відэа, паглядзіце, ува што ператварыла расейскае войска горад Чарнігаў. Ці маеце вы гэтую інфармацыю?»– пытаецца ў звароце Уладзіслаў Атрошанка.

«Я ведаю, што цяпер з вашых дзяцей будуць камплектавацца атрады рэгулярнага войску, якія пойдуць на Украіну І пры ўсёй павазе да вас, мы будзем бараніць сваю зямлю. Вы не ўяўляеце настрою людзей, якія ўзялі ў рукі зброю і запальныя сумесі»

«І калі вашыя дзеці прыйдуць на тэрыторыю Украіны – яны будуць гарэць жыўцом у танках і БТР-ах», – папярэдзіў Атрошанка.

Заклікаў свайго калегу і ўсіх гамельчукоў, зрабіць усё, каб гэтага не здарылася.

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў