Тры музыкі з «Разбітага сэрца пацана» выйшлі на волю


Музыка «РСП» Дзяніс Тарасенка.
Фота: By_Culture, Telegram

Удзельнікі гурта «Разбітае сэрца пацана» выйшлі на волю ў Жодзіне пасля 15 содняў арышту. Іх затрымалі падчас музычнай вечарыны каля Смалявічаў 13 лютага, паведамляе «By_Culture».

Сёння вызваліліся тры музыкі: Дзяніс Тарасенка, Андрэй Восіпчык і Аляксандр Кавалёў. Чакаюць вызвалення і Паўла Гарадніцкага.

Адначасова з «РСП» затрымалі спявачку Валерыю Суравіцкую (Lear) і музычнага менеджара Улада Лепяшынскага, яны таксама выйшлі на волю.

Hавiны
Затрыманых на музычнай вечарыне пад Смалявічамі караюць макісмальнымі арыштамі і штрафамі
2021.02.15 18:20

Чакалі, што музыкаў выпусцяць а 20:30, згодна з пратаколам.

13 лютага на базе адпачынку «Агеньчык» у Сокале Смалявіцкага раёну амапаўцы затрымалі ўдзельнікаў і гледачоў канцэрту, агулам 59 асобаў.

Hавiны
59 асобаў, затрыманых на канцэрце пад Смалявічамі, адвезлі ў Жодзіна. Калі будуць суды, не вядома
2021.02.15 14:34

За апошнія паўгода ўдзельнікі «РСП» не раз выказваліся пра тое, што адбываецца ў Беларусі пасля выбараў, і актыўна выступалі на дваровых канцэртах. Да 13 лютага выступы калектыву праходзілі без разгонаў.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў