Сталі вядомыя імёны затрыманых каля Маладзечна


Здымак падчас святкавання Масленіцы каля Маладзечна.
Фота: чытачы @belsat

Праваабарончы цэнтр «Вясна» апублікаваў імёны 11 затрыманых на прыватным участку каля Маладзечна. Усяго сілавікі забралі ад 20 да 25 асобаў.

Паехаць у Маладзечанскі РАУС мусілі нават сем’ямі. Гэта Наталля і Сяргей Ласкутовы, а таксама Багдан і Яўгенія Шымановічы. Сярод затрыманых – Алеся Буйніцкая, Аляксандр Галкоўскі, Аляксей Крышталь, Руслан Лапшоў, Лілія Рагожына і Наталля Шмялёва. Віталію Глінскую з аддзелу міліцыі забрала хуткая дапамога. Спіс дапаўняецца.

Да суда затрыманыя будуць у мясцовым РАУС. Лекі для іх не прымаюць.

Гэтых людзей затрымалі 27 лютага, АМАП прыехаў на свята каля Маладзечна. Як сцвярджаюць, людзі адзначалі Масленіцу на прыватным катэджным участку. Паводле версіі сілавікоў, прысутныя крычалі «Жыве Беларусь!» і з сабою мелі сцягі. Але на здымку сцягоў няма. Затое відаць чырвона-зялёнае пудзіла, якое нібыта збіраліся спаліць падчас свята.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў