«Пісалі розныя гадасці». Кіраўнік МУС Іван Кубракоў скардзіцца на ціск з боку беларусаў


Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў распавёў «СБ – Беларусь сегодня», што грамадства ціснула на ягоную псіхіку.

«Я і мая сям’я зазнавалі ціск. На паштовай скрыні пісалі, наклейвалі розныя гадасці, надпісы на падʼездзе, дзе я жыву. Была спроба і ціснуць на дзіця. Напрыклад, у школе, куды яно ходзіць, пісалі розныя гадасці, паказваючы маё прозвішча. Натуральна, гэта было разлічана на дзіцячую псіхіку. Пагражалі спаліць машыну і гэтак далей», – распавёў ён.

«Вядома, не скажу, што блізкія не звярталі ўвагі на тое, што адбываецца. Перажывалі. Але ні жонка, ні дзеці не сказалі мне, што баяцца. Дачцэ 12 гадоў. Памятаю, прапаноўваў у тыя жнівеньскія дні праводзіць яе ў школу. Адказвала, што сама пойдзе, не баіцца», – кажа Кубракоў. Праўда, няясна, чаму ў жніўні, падчас школьных вакацыяў, дачка міністра наагул хадзіла ў школу.

Паводле Кубракова, аналагічны ціск зазнавалі і іншыя працаўнікі міліцыі: «Мы рэагавалі вельмі хутка. Ужо прыблізна ў 70 % выпадкаў тых, хто пагражаў і абражаў, выявілі, іхным дзеянням даецца прававая ацэнка».

Hавiны
«Вы жывёлы і ў вас няма правоў». Аповед менчука пра катаванні на Акрэсціна
2020.08.21 16:24

Паводле праваабаронцаў, з лета 2020 года ў сувязі з масавымі пратэстамі тысячы асобаў па ўсёй Беларусі сталіся ахвярамі мэтанакіраваных катаванняў, больш за 33 тысячы былі затрыманыя ў адміністратыўным парадку. Распачатыя больш за 2300 крымінальных справаў, звязаных з пратэстамі. Паводле розных ацэнках, ад 4 да 10 асобаў у выніку дзеянняў сілавікоў загінулі. Пры гэтым ні за катаванні, ні за забойствы нікога не прыцягнулі да адказнасці.

Hавiны
«Зрабіць лагер – і калючы дрот па перыметры». «ByPol» апублікаваў запіс голасу, падобнага да Карпянкова
2021.01.15 11:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў