Літва не будзе аўтаматычна падаўжаць візы беларусам


Пашпарт грамадзяніна РБ.
Фота: belsat.eu

Нацыянальныя літоўскія візы для беларусаў, якія прыбываюць у Літву паводле гуманітарных праграмаў, не будуць падаўжацца аўтаматычна, паведамляе 15min.lt са спасылкаю на агенцтва BNS.

Як заявіла кіраўніца літоўскага дэпартаменту міграцыі Эвеліна Гудзінскайце, асобы, якія ўжо прыехалі, змогуць падаць новую заяву на атрыманне віду на жыхарства або нацыянальнай візы.

Паводле адмыслоўцы, грамадзяне Беларусі атрымалі 213 нацыянальных візаў з гуманітарных прычынаў. Частку візаў выдалі на паўгода, частку – на год, у залежнасці ад падставы для выдачы візы.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў