Фанаты пастанавілі масава байкатаваць футбольныя матчы ў Беларусі


Такім чынам заўзятары хочуць выказаць свой пратэст супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.

Пра намер байкатаваць футбольныя матчы раней абвесцілі берасцейскага «Дынама» і гарадзенскага «Нёмну». Цяпер да іх далучыліся заўзятары БАТЭ (Барысаў), «Віцебску», «Маладзечна», «Менску», «Тарпеда-БелАЗ» і менскага «Тарпеда».

Фанацкі сектар.
Фота: tarpedazhodzina

«Нашае сумленне не дазваляе заставацца ў баку ад таго, што адбываецца ў краіне. У салідарнасць з тымі, хто стаўся ахвяраю гэтай машыны рэпрэсіяў, з брацкімі клубамі і з кожным ганарлівым Беларусам, якi паважае сябе, мы адмаўляемся ад скокаў пад дудачку дзейнага рэжыму», – заявілі фанаты БАТЭ.

«Нагадваем тым, хто пачаў забываць і прымаць тое, што адбываецца вакол. Мы цалкам спыняем нашую дзейнасць на выправах і хатніх гульнях да поўнай перамогі народу. Мы не маем права падтрымліваць жабянятаў, якія падтрымліваюць рэжым. Мы не маем ніякага права забываць пра тых, хто аддаў сваё жыцце і свабоду за вольную Беларусь. Нашае сумленне застаецца з народам!» – падкрэслілі заўзятары «Слуцку».

«Пакуль у Беларусі будуць асуджваць, збіваць і забіваць людзей за ўласныя меркаванні, фан-рухі «Тарпеда» (Жодзіна) і «Тарпеда» (Менск) пастанавілі спыніць актыўнае падтрыманне клубу», – адзначаецца ў супольнай заяве заўзятараў двух клубаў.

Фанаты «Шахцёра» абвесцілі байкот яшчэ ўвосень. Тады ультрас распавялі пра занепакоенасць сітуацыяй у краіне, «калі за смерці і збіцці ніхто не нясе адказнасці», і аб’явілі пра нейтралітэт да ўсіх астатніх фан-рухаў да стабілізацыі сітуацыі.

Hавiны
«Прысуд выглядае непрапарцыйна жорсткім». Што вядома пра першага асуджанага за падзеі 9-12 жніўня
2020.10.15 19:19

Футбольны сезон у Беларусі пачынаецца ўвесну. 2 сакавіка мусіць адбыцца матч за Суперкубак Беларусі паміж «Шахцёрам» і БАТЭ.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў