Алігарх Алексін купляе «Ідэя Банк»


«МТБанк», якім валодае сямʼя набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі алігарха Аляксея Алексіна, дамовіўся пра набыццё «Ідэя Банку» за Br 50 мільёнаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба «Getin Holding».

«Getin Holding» валодае 99,9 % акцыяў «Ідэя Банку». У ліпені 2020 года кампанія абвесціла пра намер прадаць банк. У лістападзе «Getin Holding» дасягнула папярэдняй дамоўленасці з «МТБанкам» аб продажы актыву.

26 лютага «Getin Holding» заключыў умоўную дамову аб продажы «МТБанку» 99,99 % акцыяў «Ідэя Банку» за Br 50 мільёнаў (амаль € 16 мільёнаў). Канчатковую дамову аб продажы акцыяў плануюць падпісаць да 2 красавіка 2021 года. Угоду ўжо ўхваліў Нацыянальны банк Беларусі.

99 % «МТБанку» належаць дзвюм кампаніям алігарха Аляксея Алексіна – «ЭнергаОіл» і «Белнафтагаз». Да нядаўна актывы гэтых кампаніяў былі запісаныя на алігарха і ягоную жонку Іну Алексіну. Аднак пасля пагрозы ўключэння Аляксея Алексіна ў санкцыйны спіс ЕЗ алігарх перапісаў гэтыя кампаніі на сыноў – Дзмітрыя і Віталя.

Hавiны
Былая кампанія Алексіна атрымала манаполію на імпарт тытуню на 8 гадоў. Указ падпісаў Лукашэнка
2021.02.17 10:01

Аляксея Алексіна называюць адным з найбольш набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі алігархаў. Апошнімі гадамі ён атрымаў беспрэцэдэнтныя прывілеі ў сферы гандлю тытунём. Кампаніі алігарха «Энерга-Оіл», напрыклад, дазволілі стварыць адзіную тавараправодную сетку, уласна так з’явіліся скандальна вядомыя шапікі «Табакерка».

Hавiны
Proekt.media: Алексін можа быць датычны да кантрабанды беларускіх цыгарэтаў у Расею
2021.02.04 14:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў