204-ы дзень пратэстаў: страйк заўзятараў, гадасці для Кубракова, прадказанні Ціханоўскай і «РСП» на волі


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 204 дні. «Белсат» згадвае галоўныя падзеі 28 лютага.

У фанацкім страйку новыя ўдзельнікі: далучыліся ўльтрас «Маладзечна»

Фанаты футбольнага клубу «Маладзечна» абвесцілі пра байкот гульняў каманды ў наступным сезоне.

«Напярэдадні сезону-2021 мы не можам не падтрымаць нашых калегаў з фанацкага цэху і таксама адмаўляемся ад актыўнага падтрымання каманды са зразумелых для ўсіх адэкватных людзей прычынаў! Упэўненыя, што хлопцы нас зразумеюць! Спадзяёмся, што хутка надыдзе час, і мы ўсе сустрэнемся на стадыёнах вольнае краіны! Жыве Беларусь!» – напісалі маладзечанскія фанаты ў сваім «Інстаграме».

Таксама да байкоту футбольных матчаў далучыліся фанаты «Віцебску», салігорскага «Шахцёра» і сектар ФК «Менск».

Hавiны
Фанаты пастанавілі масава байкатаваць футбольныя матчы ў Беларусі
2021.02.28 14:22

Затрыманых на выхадзе з цягніка пажылых жанчын адпусцілі з Акрэсціна

Затрымалі 26 асобаў. Міліцыянты зафіксавалі жанчын на відэа, а таксама далі зразумець, што побач з пенсіянеркамі быў ціхар.

Некаторыя пенсіянеркі распавядаюць, што ў ІЧУ сядзелі ў камеры, дзе на 6 месцаў было 14 чалавек. Пра матрацы казаць залішне.

Суды над жанчынамі прызначылі на 1 сакавіка.

Hавiны
Сілавікі затрымалі пенсіянераў, якія ў цягніку чыталі кніжкі
2021.02.26 22:53

Удзельнік стачкаму «Беларуськалію» выйшаў з содняў

Шахцёр Юрый Корзун, які распачаў адзіночны пікет у адной з шахтаў «Беларуськалію» і прыкуў сябе кайданкамі. Салігорск, Беларусь, 10 верасня 2020 г.
Фота: ІА / Белсат

З любанскага ІЧУ вызвалілі шахцёра Юрыя Корзуна, удзельніка стачкаму «Беларуськалію». Ён адбыў 15 содняў арышту. Тыдзень мужчына галадаваў.

Гэта быў ужо трэці арышт Юрыя Корзуна. За кратамі ён правёў больш як 60 дзён. Апошні раз шахцёра затрымалі 11 лютага каля ягонага дому. Шахцёр лічыць, што ўлады выціскаюць яго з краіны. Але эміграваць ён не збіраецца.

Ціханоўская спрагназавала, калі сыдзе Лукашэнка

Святлна Ціханоўская.
Фота: тэлеграм-канал @tsikhanouskaya

Былая кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю «DW» паспрабавала вызначыць, колькі Аляксандр Лукашэнка яшчэ здолее пратрымацца пры ўладзе:

«Ціск будзе расці з кожным днём, і аднойчы станецца для Лукашэнкі празмерным, так што ён сыдзе. Рэжым Лукашэнкі абрынецца яшчэ сёлета. Думаю, увесну ён сыдзе».

Неўзабве Святлана Ціханоўская наведае Фінляндыю, Партугалію і Швейцарыю. Яна абмяркуе праграмы падтрымання беларусаў.

Кубракоў: «Я і мая сям’я зазналі ціск. Абяцалі спаліць аўта»

Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў распавёў пра ціск, пад якім ён нібыта апынуўся ў пачатку пратэстаў. У жнівеньскія дні генерал узначальваў менскую міліцыю.

«Вядома, і я, і мая сям’я таксама зазналі ціск. На паштовай скрыні пісалі, наклейвалі розныя брыдоты, цыдулкі на пад’езд, дзе я пражываю. Была спроба ціску і на дзіцё. У школу, куды ходзіць дачка, пісалі розныя брыдоты, указваючы маё прозвішча. Натуральна, то было разлічана на дзіцячую псіхіку. Абяцалі спаліць аўта і гэтак далей».

Hавiны
«Пісалі розныя гадасці». Кіраўнік МУС Іван Кубракоў скардзіцца на ціск з боку беларусаў
2021.02.28 11:25

Пад Маладзечнам людзі сабраліся на прыватным участку. Іх затрымаў АМАП

Выявіліся акалічнасці масавых затрыманняў, што адбыліся ў Маладзечанскім раёне 27 лютага. На затрыманых склалі адміністратыўныя пратаколы. Меркавана, гаворка ідзе пра артыкул 23.34.

Hавiны
Сталі вядомыя імёны затрыманых каля Маладзечна
2021.02.28 17:51

Музыкі з «Разбітага сэрца пацана», а таксама спявачка Lear і Уладзь Лепяшынскі – на волі!

Ім далі 15 содняў за канцэрт пад Смалявічамі.

Музыка «РСП» Дзяніс Тарасенка.
Фота: BY_culture, Telegram
Фота: BY_culture, Telegram
Фота: BY_culture, Telegram

А паглядзіце, як вольныя беларусы ходзяць праважаць зіму. Гэта ж казка!

А гэтае – у фонд залатый цытатаў і ідэяў.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў