Выкладчыцу музыкі аштрафавалі за публікацыю матэрыялу «Белсату», зробленую ў 2019 годзе


Выкладчыцу сальфеджыа з Мастоў Галіну Цярэнцьеву аштрафавалі на 640 рублёў за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў», зроблены яшчэ ў 2019 годзе. Яна падзялілася адным з матэрыялаў «Белсату», перадае «Вясна».

Выкладчыцу сальфеджыа з Мастоў Галіну Цярэнцьеву аштрафавалі на 640 рублёў за рэпост «экстрэмісцкіх матэрыялаў», зроблены яшчэ ў 2019 годзе. Яна падзялілася адным з матэрыялаў «Белсату».
Фота: Вясна / Telegram

Галіна Цярэнцьева выкладае сальфеджыа і музычную літаратуру ў дзіцячай школе мастацтваў у Мастах на Гарадзеншчыне. Летась 16 снежня яе затрымалі проста на працоўным месцы, пасля чаго на суткі кінулі ў мясцовы ізалятар часовага ўтрымання. У кватэры Цярэнцьевай супрацоўнікі МУС правялі ператрус, у выніку якога канфіскавалі не толькі ноўтбук і тэлефон, але і робат-пыласос.

На жанчыну быў складзены адміністрацыйны пратакол паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Як паведамляюць праваабаронцы, суд Мастоўскага раёну прызнаў Галіну Цярэнцьеву вінаватай і пакараў штрафам у памеры 640 рублёў (20 базавых велічыняў).

Hавiны
Яшчэ адзін «экстрэмізм» у «Нашай нівы» і забарона шторак на «рэферэндуме». Галоўнае за 27 студзеня
2022.01.27 23:18

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў